Амбасада Швейцарыі ў Менску сумесна з Абмасадамі краін Эўразвязу, ЗША і Велікабрытаніі выступіла з асуджэннем гвалту і парушэння правоў чалавека ў Рэспубліцы Беларусь. Беларуска-Швейцарская Асацыяцыя RAZAM.CH вітае пазіцыю Швейцарскай Канфедэрацыі і ейныя дыпламатычныя высілкі па падтрымцы дэмакратычнага працэсу і аказанні дапамогі пацярпелым.
Мы асуджаем пашырэнне прымянення гвалту і парушэнні правоў чалавека і грамадзянскіх правоў у Беларусі пасля сфальсіфікаваных прэзідэнцкіх выбараў 9 жніўня 2020 года. Колькасць затрыманняў мірных дэманстрантаў набліжаецца да 30 000. Колькасць палітычна матываваных крымінальных спраў набліжаецца да 900. Спіс палітычных вязняў працягвае пашырацца і налічвае больш за 100 імёнаў. Няма ўказанняў на тое, што ўлады расследуюць тысячы заяў аб праявах жорсткасці сілавых структур, пададзеных з сярэдзіны жніўня, альбо забойствы пратэстуючых, у тым ліку зусім нядаўняе забойства Рамана Бандарэнкі.
Складваецца ўражанне, што ніводная прафесійная ці сацыяльная група ў Беларусі не пазбегла несупынных дзеянняў з боку беларускіх улад па падаўленні пратэстаў супраць фальсіфікацыі выбараў, жорсткасці сілавых структур і палітычна матываваных рэпрэсій. Ціск на медыцынскія, акадэмічныя і медыйныя супольнасці з’яўляецца асабліва жорсткім.
Да гэтага часу беларускія ўлады адказвалі на нашы сумесныя дыпламатычныя намаганні выгнаннем і запалохваннем нашых калег. Мы прапануем уладам паўторна разгледзець нашы неаднаразовыя запыты аб доступе да палітычных зняволеных і пенітэнцыярнах устаноў, каб мы маглі праверыць усё новыя паведамленні пра непрымальныя ўмовы ўтрыманьня ў турмах і бесчалавечнае абыходжанне з затрыманымі і зняволенымі ў Беларусі.
Згадваючы свае папярэднія заявы, мы заклікаем беларускія ўлады неадкладна спыніць гвалт без разбору ў дачыненні да ўласнага народа і вызваліць усіх несправядліва затрыманых. Мы настойліва заклікаем улады выконваць і паважаць правы чалавека і фундаментальныя свабоды беларускага народа. Мы працягнем гучна і адкрыта рэагаваць на пагаршэнне сітуацыі з правамі чалавека. Не можа быць нармалізацыі адносін з рэжымам, які жорстка падаўляе свой уласны народ.
Мы гатовыя аказваць падтрымку і спрыяць інклюзіўнаму нацыянальнаму дыялогу ў Беларусі з мэтай устойлівага вырашэння цяперашняга крызісу з мэтай забяспечыць суверэнітэт і незалежнасць Беларусі, а таксама яе бяспечную, дэмакратычную і квітнеючую будучыню.
Крыніца: https://eeas.europa.eu/