Пра нас

Асацыяцыя «RAZAM.CH» была створана у 2020 г. з мэтай развіцця дыялогу паміж грамадзянамі Швейцарыі і Беларусі ў рамках грамадзянскай супольнасці.

Сваімі мэтамі Асацыяцыя ставіць:

  • Інфармаванне грамадзян Беларусі, якія пражываюць на тэрыторыі Швейцарыі, па пытаннях міграцыі, інтэграцыі і супрацоўніцтва;
  • Распаўсюджванне актуальнай інфармацыі пра падзеі ў Беларусі, асабліва пра стан грамадзянскіх ініцыятываў у Беларусі;
  • Супрацоўніцтва з прадстаўнікамі швейцарскіх уладаў, навуковай супольнасці, грамадзянскай супольнасці, суб’ектамі прадпрымальніцкай дзейнасці, сродкамі масавай інфармацыі і міжнароднымі арганізацыямі па пытаннях, якія тычацца беларусаў;
  • Падтрымка іншых арганізацый і дыяспар з падобнымі мэтамі.

Наша Асацыяцыя не прадстаўляе палітычныя партыі і дзяржаўныя арганізацыі. Мы не лабіруем прыватныя інтарэсы, але падтрымліваем праекты нашых чальцаў і сяброў у галіне грамадзянскай супольнасці, салідарнасці і правоў чалавека.