Міжнародная экспертная група Беларуска-Швейцарскай Асацыяцыі RAZAM.CH
Створаная ў Жэневе на валанцёрскай аснове экспертамі ў галіне выкарыстання механізмаў абароны правоў чалавека з мэтай суправаджэнння слуханняў і абмеркаванняў у інстытутах ААН пытанняў, звязаных з парушэннямі правоў чалавека ў Рэспубліцы Беларусь; садзейнічання дэлегацыям беларускай дэмакратычнай грамадскасці, наведваючым Жэневу для ўдзелу ў адпаведных паседжаннях; маніторынга правадзімых у ААН мерапрыемстваў і прымаемых на іх рашэнняў, падрыхтоўкі агульных аглядаў; распаўсюду інфармацыі пра сітуацыю ў Беларусі сярод экспертаў інстытутаў ААН, супрацоўнікаў дыпламатычных місій і прадстаўніцтваў, а таксама офісаў міжнародных грамадскіх і праваабарончых арганізацый у Жэневе; інфармавання СМІ і зацікаўленай грамадскасці пра выпускаемыя даклады, слуханні ды паседжанні ААН па сітуацыі ў Беларусi.
Міжнародная экспертная група працуе ў інтарэсах і ў шчыльнай супрацы з беларускімі праваабарончымі арганізацыямі і незалежнымі прафсаюзамі, каардынуе сваю працу з іншымі групамі ў межах Асацыяцыі RAZAM.CH і дэмакратычнымі беларускімі дыяспарамі ў іншых краінах.