Канцэрт Андруся Такінданга і Андрэя Лугіна ў Цюрыху

25 лістапада у Цюрыху с акустычным канцэртам выступіў Андрусь Такінданг – беларускі мастак і музыка гуртоў “Recha”, “Harotnica”. За час пратэстаў-2020 “Recha” адыграла блізу 60 канцэртаў.

Андрусь разам з Андрэем Лугіным @znaxtop зайграў ў акустычным фармаце песні з новага альбому “Мір і Супакой”.

Альбом “Мір і Супакой” – гэта мінорны роздум над сучаснымі абставінамі жыцця беларусаў.
Але канцэрт Андруся не абмежаваўся лірычнасцю і задуменнасцю. Андрусь выканаў таксама і бадзёрыя, іранічныя песні са сваіх папярэдніх праектаў. Троху пасумавалі, а пасля парадаваліся, пасмяяліся і супольна паспявалі.

Як заўжды, выказваем падзяку прасторы Punto de Encuentro, дзе адбываўся канцэрт!

Альбом “Мір і Супакой” можна паслухаць на Spotify і паглядзець аўтарскія кліпы на YouTube канале Андруся.