Штогод у канцы кастрычніка па ўсім свеце ўшаноўваюць памяць расстраляных у Менску у ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 г. выбітных беларускіх дзячаў, сярод якіх былі 22 літаратары. Гэтая ноч сімвалічная называецца “Ноччу паэтаў”, бо ў гэтыя дні аддаем пашану памяці нашых выдатных творцаў.
У Цюрыху ў цёплай сяброўскай атмасферы таксама прайшла імпрэза, пад час якой удзельнікі ўшанавалі расстраляных творцаў не толькі за тое, што іх забілі, але і за тое, што яны зрабілі . Прагучалі песні на вершы А. Вольнага, А.Дудара, Ю. Таўбіна, В. Маракова, С. Грахоўскага (які быў рэпрасаваны ў 1936 і 1949, але не расстраляны). Удзельнікі імпрэзы прачыталі свае любімыя вершы расстраляных паэтаў, падзяліліся думкамі і пачуццямі. Спецыяльна для імпрэзы мастачка Інна Нікіфарава намалявала партрэты расстраляных творцаў. Напрыканцы мы ўсе разам выканалі песню, якую ведае кожны беларус, незалежна ад узросту ці палітычных поглядаў, – Купалінку. Аўтарам яе словаў з’яўляецца Міхась Чарот – адзін з расстраляных у 1937 г. паэтаў.
1 лістапада ў Цюрыху пройдзе яшчэ адзін вечар ушанавання памяці расстраляных паэтаў з удзелам беларускіх дзеячаў культуры і мастацтва: Міхаілам Гуліным, Антанінай Слабодчыковай, Змітром Вішнёвым, Юрыем Дзіваковым, Сяргем Гудзіліным, Аляксандрам Адамавым. Арганізатары – Sofiya Schweizer, Iryna Herasimovich (Slavistik Universität Zürich). Прыходзьце аддаць пашану папярэднікам, нявінна знішчаным уладамі.


