Ніжняя палата Швейцарскага парламента прызнала Галадамор ва Ўкраіне актам генацыду

Сёння Нацыянальны савет Швейцарыі прызнаў факт Галадамору ва Ўкраіне актам генацыду. Такім чынам, Швейцарыя рушыла ўслед прыкладу іншых нейтральных краін, такіх як Аўстрыя, Ірландыя, Ватыкан.

Гэтага выніку дамагліся ў тым ліку пры дапамозе анлайн-петыцыі, ініцыяванай незалежнай нямецка-швейцарскай недзяржаўнай арганізацыяй Libereco і швейцарскім грамадзянскім рухам Саmpax.

Таксама летам 2023 г. Razam.ch падпісала калектыўны адкрыты ліст у Нацыянальны Савет Швейцарыі аб прызнанні Галадамору генацыдам.

Падрабязней