Канцэрт Юрыя Стыльскага (Гурт “Дай дарогу”)

Упершыню ў Швайцарыі, у межах эўрапейскага тура, выступіць 🎸 Юры Стыльскі, лiдар гурта “Дай Дарогу”!

Вас чакае акустычная, лямпавая сустрэча з зоркай беларускага панк-року ў самым цэнтры Цюрыха у культурнае прасторы Punto de encuentro.

«Дай Дарогу!» — гэта беларускі панк-рок гурт з Брэста, заснаваны ў 1998 годзе. За сваю кар’еру калектыў выпусціў сем студыйных альбомаў, атрымаў музычныя ўзнагароды. Гурт вядомы кліпамі і песнямі ў падтрымку Ўкраіны і дэмакратычнай Беларусі.

🗓 Калі: 14 верасня, 19:30. Уваход 19:00

📍 Дзе: Josefstrasse 102, 8005 Zürich

🎫 Уваход вольны, данаты вітаюцца.

Да сустрэчы!