Сустрэча з беларускай пісьменніцай Ганнай Янкутай

14 ліпеня 2024 г. адбылася творчая сустрэча з Ганнай Янкутай – беларускай пісьменніцай, перакладчыцай, літаратуразнаўцам.

Ганна аўтарка паэтычнага праекту «Геалогія/ Канстытуцыя» (2022, на беларускай мове), некалькіх дзіцячых кніг і шматлікіх эсэ і артыкулаў. Ганна перакладае з ангельскай і польскай моў і вядомая сваім унёскам у выданне на беларускай мове раманаў Джэйн Осцін, Кадзуа Ісігура і Салі Руні.

На літаратурнай сустрэчы Ганна Янкута прэзентавала свой дэбютны раман «Час пустазелля», які ўяўляе сабой спробу асэнсаваць бясчассе, у якім аказаліся беларусы пасля 2020 года. Кніга складаецца з рэальных і выдуманых гісторый, выпадкова пачутых фраз на розных мовах, мімалётных уражанняў, захапленняў і ўспамінаў, таго, што можа напаўняць жыццё ў час дыктатуры ў Беларусі і вайны ва Украіне.