Віншаванні з нагоды прысуджэння Алесю Бяляцкаму Нобелеўскай прэмii міра

Віншуем спадара Алеся Бяляцкага і, у ягонай асобе, праваабарончы цэнтр “Вясна” ды ўсіх іншых беларускіх праваабаронцаў з гэтай высокай узнагародай. Ёсць людзі, якіх смела можна запісваць у катэгорыю “Сумленне нацыі”. Спадар Алесь – дакладна адзін з іх! Мы дзякуем усім праваабаронцам за вельмі важную плённую працу, нягледзячы на пераслед і фізічную небяспеку!

Сымбалічна, што Нобелеўская прэмія міра была прысуджана адначасова й расейскай ды украінскай арганізацыям. Гэта чарговы раз падкрэслівае, што правы чалавека і адказнасць за іх захаванне ня маюць геяграфічнай прывязкі, а грамадзянская супольнасць любой краіны павінна заставацца на варце гэтых агульных і бясспрэчна важных каштоўнасцяў!”