Вайна ва Украіне абудзіла грамадства ў Швейцарыі. Мы выявілі салідарнасць, адказнасць ды працавітасць – галоўныя швейцарскія каштоўнасці. Агульная шляхетная мэта аб’яднала мігрантаў з Украіны, Беларусі ды Расеі праз сумесную творчасць ды падтрымку. Захаванне ды развіццё гэтага досведу ў шматнацыянальным швейцарскім грамадства павінна зрабіцца прыкладам для ўсяго свету
Swiss Asylum Orchestra – гэта праект, які быў створаны на хвалі цяжкага шоку, выкліканага ўварваннем ва Ўкраіну. Заснаваны музыкамі украінскага, расейскага, беларускага ды французскага паходжання, у цяперашні час ён аб’ядноўвае ў сваіх шэрагага ях высокакласных украінскіх музыкаў, гэтак і маладых творцаў, што былі вымушаныя бегчы з роднай краіны, а таксама швейцарскіх музыкаў. Swiss Asylum Orchestra імкнецца да інтэграцыі, салідарнасці ды аб’яднання ўсіх культур ды адчыняе свае дзверы для ўсіх прафесійных музакаў-уцекачоў у Швейцарыі.
5 ліпеня 2022, а 18:30 на Werdmühleplatz адбудзецца вулічная акцыя, падчас якой аркестры выканае украіскую музыку пад кіраўніцтвам Франсуа Жырар-Гарсія. Акрамя таго, культурны ініцыятар суполкі – Аляксандр Балдачоў – выканае Антычныя #Сірыйскія Мелодыі ды «Песню Зямлі» Майкла Джэксана. Таксама публіка зможа паслухаць дзіцячы хор Нядзельнай акадэміі для ўцекачоў (вялікі дзякуй ZHdK – Цюрыхскай Вышэйшай Школе Мастацтваў) пад кіраўніцтвам стваральніка Акадэміі Яўгены Спірыдонава ды хармейстэркі з Бучы —Наталлі Северанчук.
Гэта рэпетыцыйны канцэрт напярэдадні вялікага дэбую Аркестра ў Tonhalle Цюрыху, які адбудзецца 2 верасня 2022 года ў межах Фестывалю арфы.
Швейцарскія суполкі — Россия будущего, RAZAM.CH, MRIYA UKRAЇNA, Квітень ды арганізатар Акадэміі ды аркестра LYUDẎ: Культурная салідарнасць бяруць удзел у арганізацыі вулічнага «культурнага мітынгу».
Мы радыя вітаць вас на #Werdmühleplatz у цэнтры #Цюрыху ад 18:30 да 19:45.