Аб свабодзе асацыяцый у Беларусі: вынікі Міжнароднай канферэнцыі працы

Photo: https://www.industriall-union.org/ru/globalnyy-prizyv-k-belarusi-osvobodit-zaderzhannyh-profaktivistov

11 чэрвеня 2022 г. Міжнародная канферэнцыя працы зацвердзіла рашэнні Камітэта па прымяненні стандартаў адносна парушэнняў Рэспублікай Беларусь асноўнай Канвенцыі МАП аб свабодзе асацыяцый (№ 87).

Камітэт адзначыў прымяненне беларускімі ўладамі надзвычайнага гвалту для падаўлення мірных пратэстаў і мітынгаў, а таксама зняволенне і жорсткае абыходжанне з працаўнікамі, якія знаходзяцца пад вартай.

Камітэт выказаў занепакоенасць эскалацыяй мер, якія выкарыстоўваюцца для падаўлення незалежнай прафсаюзнай дзейнасці, і патрабаваў неадкладна расследаваць выпадкі запалохвання або фізічнага гвалту, а таксама каб усе лідары і члены прафсаюзаў, арыштаваныя за ўдзел у мірных сходах або за рэалізацыю сваіх грамадзянскіх свабодаў, былі неадкладна вызвалены. У прыватнасці, Камітэт патрабаваў каб прад’яўленныя абвінавачанні Аляксандру Ярашуку, Сяргею Антусевічу, Генадзю Фядынічу, Мікалаю Шараху, Аляксандру Бухвоставу, Зінаідзе Міхнюк былі зняты.

Камітэт вырашыў перадаць пытанне ў Адміністрацыйны савет арганізацыі для разгляду далейшых мер, прадугледжаных Статутам МАП, па забеспячэнні выканання Рэспублікай Беларусь канвенцыі.

За 18 гадоў разгляду сітуацыі з працоўнымі правамі ў Беларусі МАП выкарыстала ўсе дакументы сваёй Канстытуцыі. Акрамя аднаго, прымяненне артыкула 33 з’яўляецца заклікам да членаў МАП выкарыстоўваць усе магчымыя механізмы, каб прымусіць дзяржаву-парушальніка выконваць свае абавязацельствы. Гэта адзіны механізм санкцый, які існуе ў сістэме ААН. Яго прымяненне знаходзіцца ў выключнай кампетэнцыі Адміністрацыйнага савета МАП, які прымяніў яго толькі адзін раз у гісторыі (М’янма, 1999 г.). Наступнае пасяджэнне Адміністрацыйнага савета адбудзецца ў пачатку лістапада 2022 года.