Найстрашэнная ядзерная катастрофа адбылася 26 красавіка 1986 года ва Украіне, тады яшчэ адной з 15 савецкіх рэспублік, калі рэактар №4 гэтай атамнай станцыі, размешчанай на мяжы з Беларуссю, узарваўся, забрудзіўшы да трох чвэрцяў тэрыторыі Еўропы, асабліва Украіны, Беларусі і Расіі.
Рэактар выкінуў у неба вялізную колькасць радыеактыўных часціц і газаў. У агульнай складанасці ў 400 разоў больш радыеактыўнасці, чым у атамнай бомбе, скінутай на Хірасіму. На працягу 48 гадзін пасля аварыі на Чарнобыльскай АЭС з Масквы былі адпраўлены бамбавікі, каб разганяць радыеактыўныя аблокі, якія накіроўваюцца ў бок савецкай сталіцы. Такім чынам, у прыватнасці беларускія землі былі затоплены радыеактыўным дажджом на працягу прыкладна дзесяці гадзін. Усяго было забруджана 23 працэнты тэрыторыі Беларусі. Дождж забрудзіў і надоўга вырак на гібель жыхароў пацярпелых рэгіёнаў. Колькасць ахвяр наступстваў аварыі налічвае сотні тысяч.
Праз 36 гадоў страх ядзернай катастрофы вярнуўся, калі 25 лютага 2022 года Чарнобыльская атамная электрастанцыя была захоплена расейскімі вайскоўцамі. На думку Цімаці А. Муса, прафесара біялагічных навук Універсітэта Паўднёвай Караліны, прамое трапленне ў сховішчы радыеактыўных матэрыялаў магло б прывесці да выкіду ў навакольнае асяроддзе значна большай колькасці часціц, чым у 1986 годзе. Гэта стала б экалягічнай катастрофай глабальнага маштабу.
Вайна ва Украіне зноў адкрывае дыскусію аб небяспецы нерашучасці дэмакратычных краін перад тварам узрастаючага аўтарытарызму ва Усходняй Еўропе з-за ўласнай энергетычнай залежнасці – сёння размова ідзе ўжо аб сусветнай ядзернай пагрозе з-за ваеннай сітуацыі ва Украіне. Мы заклікаем палітычных і грамадскіх дзеячаў, прадстаўнікоў бізнэсу, навуковай, культурнай, спартовай супольнасцяў згуртавацца для таго, каб знайсці шлях неадкладнага спынення ваенных дзеянняў ва Украіне, і, такім чынам, прадухіліць патэнцыйную ядзерную катастрофу.