Сустрэча са Светланай Ціханоўскай. 16 Сакавіка 2022, 12:00, ля помніка Тадэвушу Касцюшку ў Золатурне

Дарагія беларусы Швейцарыі! У гэты змрочны час нас дадаткова аб’ядноўвае страх і боль за нашую дзяржаву і няўпэўненасць у яе і нашым лёсе. Мы запрашаем вас абмеркаваць гэтыя тэмы, а таксама выразіць сваё стаўленне да падзей у Беларусі і Украіне, на сустрэчы з абранай прэзідэнткай нашай краіны Святланай Ціханоўскай. Сустрэча адбудзецца ў сераду 16 сакавіка у 12:00 каля помніка нашаму земляку Тадэвушу Касцюшку ў горадзе Золатурн. Прыходзьце з нашымі сцягамі і з антываеннымі плакатамі, каб свет яшчэ раз пабачыў: беларусы кажуць “не” вайне і дыктатуры, беларускі прэзідэнт – Святлана Ціханоўская, а нікім не абраны грамадзянін Лукашэнка, які цягне наш народ у багну вайны, не прадстаўляе нас.

Сустракаемся ў парку ля помніка Тадэвушу Касцюшку ў Золатурнею.