Беларусь за мір і дэмакратыю 12 сакавіка 2022 г. Жэнева, Place des Nations, 14:30-16:00

Вось ужо амаль два гады як каток рэпрэсіяў няспынна ездзіць па беларускай грамадзянскай супольнасці. Масавае парушэнне правоў чалавека ўжо даўно выйшла за межы нашай краіны і прывяло да глумлення над міжнародным правам, развязвання вайны ва Ўкраіне і ўцягвання Беларусі ў гэты канфлікт на баку агрэсара, стварэння ядзерных рызык, пагражаючых Эўропе і ўсяму чалавецтву.

Толькі дэмакратыя, забеспячэнне законнасці і выкананне правоў чалавека ў кожнай асобнай краіне могуць быць гарантамі міра. А мы за Мір – і мы павінны зрабіць усё магчымае, каб спыніць злачынствы дыктатарскіх рэжымаў!

Месца: плошча Нацый, 1202 Жэнева, Швейцарыя