Восьмы дзень вайны…

Малюнак: Воля Кузьміч

Дарагія ўкраінцы, сябры, браты і сёстры.

Мы гэтак жа як і вы да апошняга спадзяваліся, што вар’яцкае ўварванне войскаў Пуціна ва Украіну не адбудзецца. Але гэта ўсё ж адбылося. І падзеі апошніх васьмі дзён і начэй болем адклікаюцца болем у сэрцах кожнага сапраўднага Беларуса. Мы любім Украіну не толькі за тое, што яна дала прытулак многім беларусам, вымушаным уцякаць ад рэжыму Лукашэнкі за апошнія паўтара года, але і таму, што ў кожнага з нас там сябры і сваякі.

Маўклівы захоп Беларусі пачаўся ў жніўні 2020 года і на дадзены момант наша тэрыторыя акупаваная нелегітымнай уладай, якая з’яўляецца марыянеткай у крывавых руках Пуціна. Нелегітымная ўлада нашай краіны дазволіла Беларусі ўпершыню за сваю гісторыю стаць агрэсарам, і боль у нашых сэрцах мяшаецца з сорамам. Гэтага не павінна было адбыцца. Але мы гэта дапусцілі, прайграўшы бой унутры сваёй краіны.

Мы хочам, каб вы ведалі:

• Мы, беларусы пад бел-чырвона-белым сцягам, супраць Лукашэнкі.

• Мы, беларускі народ, з вамі, мы супраць вайны, мы за свабоду і за дэмакратыю.

• Мы захапляемся мужнасцю вашага войска, у шэрагі якой уступілі гэтак жа і нашы суайчыннікі.

Усе гэтыя дні, мы былі з вамі:

• На пунктах збору і сартавання гуманітарнай дапамогі;

• У прадумванні лагістыкі дастаўкі сродкаў першай неабходнасці ў асобныя рэгіёны Украіны;

• Ва ўсіх грамадскіх і палітычных зваротах як у пісьмовым выглядзе, так і на вуліцах розных гарадоў;

• Ахвяруючы грошы ў фонды падтрымкі Украіны;

• Дапамагаючы размясціць бежанцаў, у тым ліку прымаючы іх у сябе дома.

І мы працягнем гэтую дзейнасць, гэтак жа як працягнем вас любіць і падтрымліваць, нягледзячы на асобныя выпадкі агрэсіі супраць усіх беларусаў.

Мы з вамі! Слава Украіне!