“Можаце сарваць усе кветкі, але вам не спыніць Вясну”
Пабла Нэруда
162 праваабарончых арганізацыі заклікаюць спыніць рэпрэсіі супраць Праваабарончага цэнтру «Вясна» і іншых правабаронцаў у Беларусі. Мы асуджаем сістэматычныя адвольныя затрыманьні, зьбіцьці і катаваньні, якім яны падвяргаюцца. Нягледзячы на ўсебаковыя рэпрэсіі, беларускія правабаронцы працягваюць абараняць правы чалавека. Натхнёныя іх мужнасьцю, мы таксама не спынім нашую барацьбу за вызваленьне тых з іх, хто затрыманы, пакуль яны не будуць вызывалены і не змогуць свабодна і бесперашкодна працягваць сваю правабарончую дзейнасьць.
На працягу апошніх дзен мы сталі сведкамі чарговай хвалі вобшукаў і затрыманьняў беларускіх праваабаронцаў і актывістаў. Гэтыя рэпресіі, відавочна, з’яўляюцца помстай за іх дзейнасьць, накіраванай на выкрыцьцё і дакументацыю парушэньняў правоў чалавека, якія пачаліся пасьля жорсткіх рэпрэсій супраць мірных дэманстрантаў у жніўні 2020 года. З таго часу больш за 35000 беларусаў былі затрыманыя за ўдзел у мірных пратэстах і больш за 3000 палітычна матываваных спраў было ініцыявана ўладамі. За гэты перыяд праваабаронцы задакументавалі як мінімум 2500 выпадкаў катаваньняў. Па стане на 19 ліпеня 2021 у Беларусі налічваецца 561 палітычны зьняволены. Мы лічым, што гэтыя сістэматычныя і масавыя парушэньні правоў чалавека могуць складаць злачынствы супраць чалавечнасьці.
Паміж 14 і 16 ліпеня 2021 было праведзена больш за 60 ператрусаў у офісах беларускіх праваабарончых арганізацый і ў дамах іх супрацоўнікаў, у тым ліку ў праваабарончым цэнтры “Вясна” і дзвюх арганізацыях-членаў Міжнароднага Камітэта па раследваньню катаваньняў у Беларусі – “Хьюман Канстанта” і “Прававая Ініцыятыва” , а таксама ў Беларускім Хельсінскім камітэце, Беларускай Асацыяцыі Журналістаў, Цэнтры Прававой Трансфармацыі, Экадоме і ў шмат якіх іншых. Падчас ператрусаў былі канфіскаваны дакуманты, абсталяваньне, у тым ліку ноутбукі, тэлефоны і кампутары.
Падчас апошніх вобшукаў, было дапытана больш за 30 чалавек. 13 з іх былі затрыманыя на 72 гадзіны, як паведамляецца, у сувязі з расследваньнем парушэньня грамадскага парадку і ўхіленьнем ад выплаты падаткаў. Пазьней, большасьць з іх былі вызвалены, у тым ліку, Мікалай Шарах, Сяргей Мацкевіч, і чальцы “Вясны” Андрэй Палуда, Алена Лапценак, Яўгенія Бабаева, Сяргей Сыс, Віктар Сазонаў, Алесь Капуцкі і Андрэй Мядзведзеў. Некаторыя з іх, аднак, з’яўляюцца падазраванымі па крымінальнай справе і застаюцца пад падпіскай аб невыяздзе. Алесь Бяляцкі, старшыня “Вясны”, Валянцін Стэфановіч, намеснік старшыні “Вясны” і віцэ-прэзідент FIDH, а таксама Уладзімір Лабковіч, юрыст і член “Вясны” застаюцца затрыманымі. 17 ліпеня 2021 усе чацьвера былі пераведзены ў СІЗА № 1 г. Мінска на вул. Валадарскага. Чацьвера іншых чальцоў “Вясны” Леанід Судаленка, Тацьцяна Ласіца, Марфа Рабкова і Андрэй Чапюк, а таксама Алег Граблеўскі, з Офіса па правах людзей з інваліднасьцю, застаюцца пад арыштам з канца 2020 – пачатку 2021.
“Вясна”, адна з асноўных беларускіх правабарончых арганізацый, чалец сетак OMCT і FIDH, пераследуюцца беларускімі ўладамі на працягу больш, чым двух дзесяцігоддзяў. У жніўні 2011, старшыня “Вясны” Алесь Бяляцкі быў засуджаны на чатыры с паловай гады пазбаўленьня волі па надуманным абвінавачваньням і вызвалены ў чэрвені 2014 пасьля 1052 дзен адвольнага затрыманьня ў жудасных умовах. Зараз, таксама у адказ на мужную працу “Вясны” і нязменную пазіцыю ў галіне правоў чалавека беларускія ўлады спрабуюць знішчыць арганізацыю, пасадзіўшы за краты сем яе чальцоў.
Вобшукі пачаліся на наступны дзень пасьля таго, як Рада ААН па правах чалавека прыняла рэзалюцыю па правах чалавека ў Беларусі, у якой асудзіла сітуацыю, патрабавала вызваленьня ўсіх адвольна затрыманых і рассьледваньня ўсіх скарг аб катаваньнях і іншых парушэньнях правоў чалавека.
8-9 ліпеня і 16 ліпеня 2021 беларускія ўлады таксама правялі масавыя ператрусы ў офісах незалежных ЗМІ і дамах іх супрацоўнікаў, у тым ліку ў “Нашай Ніве”, адным з старэйшых незалежных выданьняў. Трое журналістаў былі затрыманыя. Офісы Радые Свабоды і Белсата, найбуйнейшага незалежнага телеканала, які асьвятляе падзеі ў Беларусі, некалькі журналістаў былі затрыманыя. На цяперашні час, больш за 30 працаўнікоў ЗМІ і дзесяткі блогераў застаюцца за кратамі.
Мы, ніжэйпадпісаўшыяся грамадскія арганізацыі, засуджаем масавыя парушэньні правоў чалавека, якія здзяйсняюцца беларускімі ўладамі, якія, мы баімся, могуць выклікаць толькі больш гвалту. Гэтая апошняя хваля рэпресій, разам з жорсткім перасьледам на працягу апошніх месяцаў, сьведчаць пра тое, што ўлады намагаюцца пасадзіць усіх праваабаронцаў ці прымусіць іх выехаць з краіны.
Мы выказваем саліданасьць з нашымі калегамі і сябрамі, якія знаходзяцца за кратамі, якія падвяргаюцца рэпрэсіям і перасьледу за іх мужную працу. Мы сочым за вашай барацьбой з вялікім хваляваньнем і шкадаваньнем, і мы натхненыя вашай рашучасьцю і стойкасьцю.
Мы патрабуем ад беларускіх уладаў спыніць пераслед і запалохваньне крытыкаў рэжыму, і вызваліць усіх несправядліва затрыманых правабаронцаў, журналістаў і актывістаў.
Мы заклікаем міжнароднаю супольносьць заняць рашучую пазіцыю ў падтрымку беларускай праваабарончай супольнасьці і выказацца за вызваленьне ўсіх, хто знаходзіцца за кратамі і чые адзінае злачынства – патрабаваньне, каб грамадства было заснавана на справядлівасьці, а не страху.
Асацыяцыя RAZAM.CH падтрымлівае заяву OMCT.