Віншаванне з нагоды нацыянальнага свята Швейцарыі

1 жніўня швейцарска – Беларуская асацыяцыя RAZAM.CH павіншавала сваіх партнёраў, журналістаў і палітыкаў электронным пасланнем з нагоды нацыянальнага свята Швейцарыі.

“Віншуем Вас ад усёй душы з 1 жніўня, швейцарскім нацыянальным святам. Гэтае свята адзначаецца з 1891 года і з’яўляецца неад’емнай часткай Швейцарскай культуры, як і прамая дэмакратыя на працягу многіх гадоў.

Мы хацелі б скарыстацца гэтай магчымасцю, каб падзякаваць Вам за падтрымку нашай асацыяцыі і грамадзянскай супольнасці ў Беларусі, якая ўжо на працягу года вядзе бесперапынную барацьбу супраць дыктатуры, а таксама за дэмакратыю і яе каштоўнасці.

Разлічваем на працяг цікавай і плённай сумеснай працы і віншуем усіх нашых партнёраў з нацыянальным святам.”

RAZAM.CH
Public Relations