Акцыя салідарнасці з Беларуссю 29.05.2021

Сябры, у гэтую суботу, 29 траўня, ладзім Акцыю салідарнасці ў Берне. Helvetiaplatz, 15.00.

– Разгром TUT.by
– Смерць палітычнага зняволенага Вітольда Ашурка
– Захоп самалёта і арышт Рамана Пратасевіча ды Софьі Сапегі
– Суды па старых справах і бясконцыя новыя арышты

Гэтыя падзеі адбыліся за нейкі тыдзень – і нават страшна ўяўляць, што будзе далей! Нам трэба працягваць выказваць сваё гучнае “не” гэтаму абсурду і сістэмным злачынствам фактычных уладаў!

29 траўня 2020 года быў арыштаваны Сяргей Ціханоўскі – гэта быў пачатак чарговага раскручвання машыны рэпрэсіяў, якія зараз набралі проста шалёны рытм. Калі ласка, далучайцеся да Акцыі! Разам пераможам!