Спынiць ціск на незалежныя СМІ ў Беларусі

Асацыяцыя RAZAM.CH з трывогай і асуджэннем назірае нарошчванне ціску супраць недзяржаўных беларускіх медыяў, што праяўляецца як пераслед асобных журналістаў ды журналістак ці нават блакаванне дзейнасці буйных медыярэсурсаў у краіне, такiх як TUT.BY. Мы перакананыя, што існаванне незалежнай журналістыкі, гэтак жа як і свабодны доступ грамадзянаў да розных крыніц інфармацыі, з’яўляюцца неад’емнай часткай любога здаровага грамадства і перадумовай развіцця.
Неабмежаванае і неабгрунтаванае ўмяшальніцтва дзяржавы ў законную дзейнасць медыярэсурсаў не толькі знішчае плюралізм думак і празрыстаць, але й разбурае натуральныя механізмы зваротнай сувязі ў грамадстве ды падрывае давер да дзяржавы ўвогуле.