Чарнобыльскі шлях у Жэневе 25.04.2021

25 красавіка ў Жэневе адбудзецца марш салідарнасці ў падтрымку беларусаў і з нагоды 35-й гадавіны катастрофы на Чарнобыльскай АЭС. Час збору: 11:00. Месца збору: Palais Wilson, Geneva, Switzerland.

Штогод, пачынаючы з 1989 года, беларусы збіраюцца на мітынгі і праходзяць «Чарнобыльскім Шляхам», каб не забыцца аб наступствах катастрофы і безадказных дзеянняў уладаў датычна бяспекі грамадзян.

Чарнобыль стаў сымбалем не толькі экалагічнай катастрофы, але й шматгадовага пратэсту беларусаў супраць аўтарытарнага антынароднага кіраўніцтва краіны.

Шэсце “Чарнобыльскі Шлях” на працягу гэтага часу было традыцыйным для беларусаў, але сёлета ягонае правядзенне ў Беларусі не дазволілі. Беларусы ўсяго свету рыхтуюцца правесці акцыю на знак салідарнасці, каб падтрымаць суайчыннікаў і ўзгадаць усіх, хто пацярпеў у выніку безадказнасці і хлусні кіруючага рэжыму.

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *