Акцыя салідарнасці з Беларуссю 07.03.2021

Вярхоўны камісар ААН па правах чалавека Мішэль Бачэлет нядаўна прадставіла сваюсправаздачу Савету па правах чалавека, у якім канстатуецца працяг сістэматычных рэпрэсіяў удачыненні да апанентаў рэжыма ў Беларусі ў кантэксце спрэчных прэзідэнцкіў выбараў 2020года. Больш за 33 000 челавекі прайшлі праз арышты і затрыманні. Людзі атрымліваюцьжорсткія пакаранні за ўдзел у міных маніфестацыях, за выказванне нязгоды з дзяржавай ўсацыяльных сетках, за чытанне «няправільных» кніг у цягніку, за «няправільны» колер вокнаў ціадзення, за танцы…

Яшчэ адной прыкметай репрэссіяў з’яўляюцца прыклады свавольства і непрапарцыйнажорсткія судовыя рашэнні: удзельнікам харавода ў Брэсце прысудзілі 2,5 гады пазбаўленняволі; журналісткам Кацярыне Бахвалава і Дар’і Чульцовай – па 2 гады пазбаўлення волі;журналістка Кацярына Барысевіч атрымала 6 месяцаў калоніі толькі за выкананне сваёй працы.І ўрэшце, ня будзем забывацца пра беларуска-швейцарскую грамадзянку Наталлю Хершэ,асуджанай на 2,5 гада пазбаўлення волі за нібыта сарваную балаклаву – яе апеляцыя быланядаўна адхіленая.

Сёння Беларусь з’яўляецца абсалютным лідэрам па колькасці палітзняволеных – 263 асобы.

У гэтую нядзелю, мы збярэмся на плошчы Нацый у Жэневе, каб выказаць нашую салідарнасць збеларускім народам і выступіць ад імя пераследуемых жанчын, непаўнагадовых, страйкуючых,журналістаў, дактароў, пенсіянераў, інвалідаў – усіх, каго запужваюць, прыніжаюць іпераследуюць беларускія ўлады.

Далучайцеся 7 сакавіка 2021 года а 15.00 гадзіне на плошчы Нацый, прыходзьце ў адзенні бела-чырвоных колареў і з кветкамі, каб паказаць #flowerpower у імя праўды і волі!

#freeBelarus

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *