Мы асацыяцыя RAZAM.CH. Наша аб’яднанне было створана ў 2020 годзе з мэтай развіцця дыялогу паміж грамадзянамі Швейцарыі і Беларусі ў рамках грамадзянскай супольнасці.
Пасля масавых фальсіфікацый на выбарах 9 жніўня 2020 года Беларусь знаходзіцца ў палітычным крызісе. У Беларусі зараз палітычны і прававы дэфолт, дыктатарскі рэжым Аляксандра Лукашэнкі спрабуе ўтрымаць уладу любымі сродкамі. За 5 месяцаў у ходзе мірных масавых акцый было арыштавана больш за 30’000 чалавек, а забіта не менш за 4 чалавек. Усё часцей паступаюць паведамленні аб катаваннях. Па афіцыйных дадзеных, зараз у Беларусі больш за 178 палітычных зняволеных. Тысячы людзей былі вымушаныя пакінуць краіну.
Акрамя таго, пандэмія каранавіруса аказвае на Беларусь беспрэцэдэнтны ціск, а бальніцы перагружаныя.
У гэтай краіне Міжнародная федэрацыя па хакеі «IIHF», якую ўзначальвае г-н Рэнэ Фазель, хоча правесці Чэмпіянат свету па хакеі 2021 года. Нягледзячы на масавы ціск з боку міжнароднай супольнасці, федэрацыя настойвае на Мінску ў якасці месца правядзення мерапрыемства. Акрамя таго, з-за цеснага кантакту з дыктатарам г-н Фазель дыскрэдытуе хакей як спорт і Швейцарыю як нейтральную краіну на міжнароднай арэне. Такім чынам, ён ігнаруе тысячы рэпрэсаваных і не менш за 400’000 беларусаў, якія выступаюць супраць правядзення спартыўнага мерапрыемства.
Асацыяцыя RAZAM.CH лічыць такія паводзіны непрымальнымі. Таму ў чацвер, 14 студзеня 2021, у 12.30 каля штаб-кватэры IIHF ў Цюрыху мы арганізуем мірны мітынг пад назвай #DontPlayWithDictator і #ReneFaselsupportsmurderer.
Мы заклікаем IIHF перанесці спартовае мерапрыемства ў альтэрнатыўнае і больш бяспечнае месца. Толькі гэтая мера дазволіць захаваць добрую рэпутацыю палітычнага нейтралітэту федэрацыі хакея і Швейцарыі ў прыватнасці.