Акцыя салідарнасці з Беларуссю #явыходжу 2020/11/20

Мінскі дварок, названы мясцовымі жыхарамі “Плошчай пераменаў» за яго знакамітыя насценныя роспісы апазіцыі, які ператварыўся ў сімвал салідарнасці і мірнага супраціву, дзе праводзіліся канцэрты, выступы і курсы рамёстваў, стаў месцам трагедыі ў чацвер, 12 лістапада. Па словах жыхароў, невядомыя людзі ў масках у чарговы раз прыйшлі зрэзаць бел-чырвона-белыя стужкі – сімвалы супраціўлення рэжыму Лукашэнкі. Раман Бандарэнка, 31-гадовы мастак, быў адным з тых, хто выйшаў у двор, каб спытаць, што адбываецца. Рамана збілі, пасадзілі ў мікрааўтобус і даставілі ў аддзяленне міліцыі, а затым з сур’ёзнымі чэрапна-мазгавымі траўмамі даставілі ў бальніцу, дзе ён памёр.

15 лістапада ў выніку жорсткага падаўлення акцыі памяці Рамана Бандарэнка ў Беларусі міліцыя ўжыла газ і светлашумавыя гранаты супраць людзей на вуліцы, пераследвала іх у крамах і кватэрах, арыштавала сотні з іх. Стогны зьбітых затрыманых былі чуваць каля Фрунзенскага РАУС Мінска.

Пасля ўсяго гэтага мы заклікаем вас не заставацца абыякавымі. Апошняе паведамленне, якое Раман Бандарэнка напісаў ва ўнутраным дваровым чаце, было «Выходжу!» Выйдзі салідарна з беларускім народам!

Мітынг дазволены, але абмежаваны з-за COVID-19 да 15 чалавек. Маскі абавязковыя.

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *