Пасля жорсткага падаўлення мірных пратэстаў паліцыяй, якая кантралюецца Аляксандрам Лукашэнка, каля 900 беларускіх спартоўцаў падпісалі адкрыты ліст з патрабаваннем, каб спадар Лукашэнка спыніў гвалт і гарантаваў, што прадстаўнікі спорту не будуць падпадаць пад пераслед.
Рэакцыяй кіраўніцтва беларускіх спартовых структураў стаў ціск на спартоўцаў з мэтай адклікання іх подпісаў. Тых, хто адмаўляўся, пераследвалі, звальнялі з працы ці адмаўлялі ў
навучанні. Нацыянальны алімпійскі камітэт Рэспублікі Беларусь, які ўзначальвае сам Аляксандр Лукашэнка, нічога не зрабіў, каб абараніць спартоўцаў ад гвалту і дыскрымінацыі. На момант напісання гэтага ліста 15 беларускіх спартоўцаў адбылі турэмнае зняволенне за ўдзел ў мірных пратэстах, 4 спартоўцы застаюцца за кратамі і больш за 20 спартоўцаў пазбаўлены права трэніравацца ў Беларусі. Улады Беларусі выразна нацэліліся на спартоўцаў, якія падпісалі адкрыты ліст.
Мы высока цэнім заяву Міжнароднага алімпійскага камітэту (МАК) ад 7 кастрычніка, у якой выражалася сур’ёзная заклапочанасць у сувязі са скаргамі з боку беларускіх спартоўцаў і з любым магчымым неправамерным палітычна матываваным ціскам з боку галоўных беларускіх спартовых чыноўнікаў. Гэтая заява прадэнстравала гатоўнасць МАК адстойваць каштоўнасці Алімпійскай хартыі і стала вялікім натхненнем для беларускіх спартоўцаў. Тым ня менш, гэтая заява была праігнараваная беларускімі ўладамі, і рэпрэсіі супраць беларускай спартовай супольнасці працягнуліся. Падобна на тое, што Нацыянальны алімпійскі камітэт Беларусі упэўнены, што любыя дапушчаныя ім парушэнні застануцца незаўважанымі.
У сувязі з гэтым, Беларускі фонд спартовай салідарнасці і асацыяцыя RAZAM.CH заклікаюць МАК да неадкладных дзеянняў.
У прыватнасці, мы заклікаем МАК паскорыць раследванне фактаў дыскрымінаці і гвалту ў адносінах да беларускіх спартоўцаў. У рамках такого раследвання мы просім МАК цесна
супрацоўнічаць з Беларускім фондам спартовай салідарнасці і тэрмінова арганізаваць сустрэчу паміж кіраўніцтвам МАК і беларускімі спартоўцамі, якія сталі ахвярамі пераследу, для
сумеснага абмеркавання і разгляду ўсіх асноўных задукаментаваных выпадкаў палітычна матываванага пераследу беларускіх прадстаўнікоў спорту.
З улікам таго факту, што Нацыянальны алімпійскі камітэт Беларусі не з’яўляецца незалежнай ад палітыкі структурай, а, хутчэй, заахвочвае пастаянны гвалт (як праз дзеянні яго старшыні Аляксандра Лукашэнка, так і праз ігнараванне шматлікіх выпадкаў дыскрымінацыі і гвалту), што з’яўляецца яўным парушэннем артыкула 27 Алімпійскай хартыі, мы заклікаем МАК і яго Выканаўчы камітэт неадкладна прыняць захады, прадугледжаныя артыкулам 59 (1.4) (а), і прыпыніць дзейнасць Нацыянальнага алімпійскага камітэта Беларусі, а таксама любога яго фінансавання да таго часу, пакуль у Беларусі працягваюцца парушэнні Алімпійскай хартыі.
Мы таксама заклікаем МАК дапамагчы (у тым ліку ў рамках праграмаў Алімпійскай салідарнасці) тым беларускім спартоўцам, якім па палітычных прычынах было адмоўлена ў магчымасці трэніравацца ў Беларусі ці якія былі несправядліва адхіленыя ад спартовых мерапрыемстваў ці выгнаныя з краіны. МАК мог бы пасадзейнічаць іх камунікацыі з міжнароднымі спартовымі федэрацыямі, каб гарантаваць, што гэтыя спартоўцы змогуць удзельнічаць у самых буйных спартовых мерапрыемствах, а таксама магчымасцьудзельнічаць у кваліфікацыйных спаборніцтвах да Алімпіяды, а, значыць, і ў Алімпійскіх гульнях, пры неабходнасці – пад нейтральным сцягам.
Больш за тое, мы лічым, што ў цяперашняй сітуацыі адкрытага гвалту над спартоўцамі, які быў справакаваны ўладамі Беларусі, ні адно спартовае меапрыемства ў Беларусі не можа праходзіць у адпаведнасці з духам свабоды і сумленнага спаборніцтва. Таму мы просім, каб усе запланаваныя міжнародныя кваліфікацыйныя спартовыя мерапрыемствы і спаборніцтвы былі перанесеныя з тэрыторыі Рэспублікі Беларусь і праводзіліся ў іншым месцы да таго часу, пакуль працягваецца гвалт і дыскрымінацыя спартоўцаў.
Мы хацелі б выразіць сваю ўдзячнасць МАК за яго пастаянныя намаганні па ўмацаванні адзінства спартоўцаў, спрыянню палітычнаму нейтралітэту і захаванні аўтаноміі ў спорце. Мы спадзяемся на Ваш хуткі водгук і далейшае супрацоўніцтва з МАК у дасягненні алімпійскіх каштоўнасцяў і ўзнаўленні права на спорт як аднаго з асноўных правоў чалавека ў Беларусі.
LETTER-TO-IOC-ENG-3