Марш салідарнасці 23.10.2020

Далучайцеся да маршу салідарнасці ў падтрымку беларускіх спартоўцаў, які адбудзецца у Лазане 23.10.2020 (запрашайце таксама сяброў). Удзельнікі Маршу сустракаюцца каля Алімпійскага музею у Лазане у 15:30, пасля чаго, а 16-й гадзіне, накіруюцца да штаб-кватэры МАК. Пасля Марша салідарнасці (прыкладна з 17:00 да 18:30 ) каля штаб-кватэры МАК адбудзецца мітынг. Адпаведна рэкамендацый органаў аховы здароўя удзельнікі павінны быць у масках і тасама карыстацца дэзыфектарамі для рук у час правядзення мерапрыемства. Акцыю збіраюцца наведаць прадстаўнікі алімпійскіх супольнасцей.

Тут спасылка на мерапрыемства у Facebook:

https://www.facebook.com/events/375844406789680

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *