Акцыя салідарнасці з Беларуссю 03.10.2020

Запрашаем на акцыю салідарнасці з Беларуссю ў Берне, 3 кастрычніка 2020. У гэты раз мы збярэмся, каб падтрымаць палітычных вязняў, выказаць салідарнасць з беларуска-швейцарскай грамадзянкай Наталляй Херш, затрыманай на мірным жаночым маршы, якая да гэтага часу знаходзіцца ў турме. Прыносьце партрэты палітычных зняволеных, якіх вы падтрымліваеце і паштоўкі.

Спасылка на падзею ў Фэйсбуку: https: //www.facebook.com/events/3180244928764051