У Цюрыху прайшла акцыя салідарнасці з Беларуссю

Узрушаныя хваляй гвалту супраць мірных пратэстуючых, якая рушыла за фальсіфікацыяй выбараў, беларусы ўсяго свету, а таксама Швейцарыі, выйшлі, каб выказаць салідарнасць са сваёй роднай Беларуссю і падтрымаць адзін аднаго. 15 жніўня ў Цюрыху прайшла маніфестацыя, на якой сабралася некалькі сотняў беларусаў і тых, хто ім спачувае. Пра падзею напісалі швейцарскія выданні, а SRF зняла пра яе рэпартаж.